I павёў усе статкі свае і ўсю маёмасьць сваю, якую прыдбаў, статкі ўласнасьці сваёй, якую ён прыдбаў у Падан-Араме, каб ісьці да Ісаака, бацькі свайго, у зямлю Ханаан.
БЫЦЦЁ 46:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэтыя людзі — пастухі авечак, бо яны гадавалі статак. І авечак сваіх, і валоў сваіх, і ўсё, што ў іх, яны прывялі”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) гэтыя людзі пастухі авечак, бо скатаводы яны; і дробнае і буйное быдла сваё, і ўсё, што ў іх, прывялі яны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны пастухі авечак і займаюцца гадаваннем жывёлы; жывёлу дробную, буйную і ўсё, што маглі мець, прывялі яны з сабою”. |
I павёў усе статкі свае і ўсю маёмасьць сваю, якую прыдбаў, статкі ўласнасьці сваёй, якую ён прыдбаў у Падан-Араме, каб ісьці да Ісаака, бацькі свайго, у зямлю Ханаан.
Вось радавод Якуба. Язэп, маючы сямнаццаць гадоў, пасьвіў авечкі з братамі сваімі. І быў ён юнаком, разам з сынамі Більгі і сынамі Зільпы, жонак бацькі свайго. I прыносіў Язэп ліхія весткі пра іх да бацькі іхняга.
І яшчэ нарадзіла брата ягонага Абэля. І быў Абэль пастухом авечак, а Каін быў земляробам.
I будзеш жыць у зямлі Гашэн; і будзеш блізка каля мяне ты, і сыны твае, і сыны сыноў тваіх, і авечкі твае, і валы твае, і ўсё, што тваё.
I сказаў Язэп братам сваім і дому бацькі свайго: «Я пайду і паведамлю фараону, і скажу яму: “Браты мае і дом бацькі майго, якія былі ў зямлі Ханаан, прыйшлі да мяне.
вы скажаце: “Гадавалі статак слугі твае з маленства нашага і дагэтуль, і мы, і бацькі нашыя”, каб вы пасяліліся ў зямлі Гашэн, бо брыдзяцца Эгіпцяне кожным пастухом авечак».
I сказаў фараон братам ягоным: «Які ваш занятак?» І яны сказалі фараону: «Пастухі авечак слугі твае, і мы, і бацькі нашыя».
І паслаў Хірам на караблі тыя слугаў сваіх, маракоў, абазнаных у моры, разам са слугамі Салямона.
А Майсей пасьвіў авечак Етра, цесьця свайго, сьвятара Мадыянскага. I павёў ён чараду на другі бок пустыні, і прыйшоў да гары Божае Харэў.
Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».
І скажа ён: «Я — не прарок, я — чалавек, які абрабляе зямлю, бо зямля — набытак мой з маладосьці маёй».
І сказаў Самуэль Есэю: «Ці гэта ўсе хлопцы твае?» Ён адказаў: «Застаўся яшчэ адзін, найменшы, ён пасьвіць авечкі». І сказаў Самуэль Есэю: «Пашлі па яго і прывядзі яго. Не пачнем [бяседы], пакуль ён ня прыйдзе».
Давід прыходзіў да Саўла і адыходзіў, каб пасьвіць авечак бацькі свайго ў Бэтлееме.