I сказаў Юда Тамар, нявестцы сваёй: «Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой». Бо ён сказаў: «Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя». I пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго.
БЫЦЦЁ 38:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I яшчэ дадала, і нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Шэля. Яна была ў Хезіве, калі нарадзіла яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І яшчэ нарадзіла сына і дала яму імя: Шэла. Юда быў у Хэзіве, калі яна нарадзіла яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І трэцяга нарадзіла таксама, і назвала яго Шэла. Яна прабывала ў Кезібе, калі яго нарадзіла. |
I сказаў Юда Тамар, нявестцы сваёй: «Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой». Бо ён сказаў: «Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя». I пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго.
I пазнаў [іх] Юда, і сказаў: «Яна больш праведная, чым я, бо я ня даў яе Шэлі, сыну свайму». I больш не пазнаваў яе.
А сыны Юды: Ер, і Анан, і Шэля, і Пэрэс, і Зарах. І памерлі Ер і Анан у зямлі Ханаан. I былі сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль.
Сыны Юды: Ер, Анан і Шэля — тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, Ханаанянкі. I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і Ён усьмерціў яго.
Сыны Шэлі, сына Юды: Ер, бацька Лехі, і Лаада, бацька Марэшы, і сем’і дому майстроў вісону з Бэт-Ашбэі,
Вось сыны Юды паводле сем'яў іхніх: Шэля, ад якога сям'я Шэлі; Пэрэс, ад якога сям'я Пэрэса; Зэрах, ад якога сям'я Зэраха.