БЫЦЦЁ 31:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Рахель узяла балваноў, і палажыла іх пад вярблюджае сядло, і села на іх. I абшукаў Ляван увесь намёт, і не знайшоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Рахіль узяла ідалаў і паклала іх пад вярблюджае сядло, і села на іх. І абшукаў Лаван увесь намёт, і не знайшоў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А яна схавала балванаў пад вярблюдавае сядло і села зверху. А калі абшукаў Лабан усю палатку і не знайшоў нічога, |
А Ляван пайшоў стрыгчы авечкі свае. I ўкрала Рахель балваноў, якія былі ў бацькі ейнага.
I ўвайшоў Ляван у намёт Якуба, і ў намёт Леі, і намёт дзьвюх нявольніцаў, і не знайшоў. I выйшаў з намёту Леі, і ўвайшоў у намёт Рахелі.
I сказала яна бацьку свайму: «Няхай не ўзгарыцца гнеў у вачах пана майго, што я не магу ўстаць перад табою, бо слабасьць жаночая ў мяне». I ён шукаў, і не знайшоў балваноў.
Бо шмат дзён будуць сыны Ізраіля жыць без валадара, і бяз князя, і без ахвяры, і без слупа, і без эфоду, і без тэрафімаў.
Ён сказаў: «Бога майго, якога я зрабіў сабе, вы забралі, і сьвятара, і ўсё, што маю, і яшчэ кажаце: “Што табе?”»
Бо непакорнасьць — [такі самы] грэх, як варажба, а сваволя — як пакланеньне ідалам. За тое, што ты адкінуў слова ГОСПАДА, Ён адкінуў цябе, як валадара».