БЫЦЦЁ 31:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці не за чужых ён нас мае? Бо ён прадаў нас, і еў, зьядаючы срэбра нашае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці ня чужымі ён лічыць нас? бо ён прадаў нас і зьеў нават срэбра наша; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж не лічыў ён нас за чужых, бо прадаў нас і з’еў плату за нас? |
Дай мне жонак маіх і дзяцей маіх, бо я служыў табе за іх, і я пайду; бо ты ведаеш службу маю, якою я служыў табе».
I адказалі Рахель і Лея, і сказалі яму: «Ці ёсьць яшчэ ў нас частка і спадчына ў доме бацькі нашага?
Таму ўсё багацьце, якое забраў Бог у бацькі нашага, нашае яно і дзяцей нашых. I цяпер усё, што сказаў Бог табе, рабі».
Гэтакія [былі] мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьве дочкі твае і шэсьць гадоў за авечак тваіх, і ты зьмяняў плату маю дзесяць разоў.
і сказаў ім: «Мы паводле магчымасьцяў нашых выкупляем братоў нашых, Юдэяў, якія прададзены паганам, а вы прадаяцё братоў вашых, і яны прадаваныя вам». І яны маўчалі, і не знаходзілі слова, [каб адказаць].