I сталася, што меў Эзаў сорак гадоў, і ўзяў сабе за жонку Юдыту, дачку Бээры Хета, і Басэмат, дачку Элёна Хета,
БЫЦЦЁ 28:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I пайшоў Эзаў да Ізмаэля, і ўзяў за жонку сабе Махалят, дачку Ізмаэля, сына Абрагама, сястру Наваёта, акрамя тых жонак, якія меў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пайшоў Ісаў да Ізмаіла і ўзяў сабе жонку Махалату, дачку Ізмаіла, сына Абрагамавага, сястру Наваётаву, звыш жонак сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) пайшоў да Ізмаэля і ўзяў жонку — апрача тых, што меў, — Махалат, дачку Ізмаэля, сына Абрагама, сястру Набаёта. |
I сталася, што меў Эзаў сорак гадоў, і ўзяў сабе за жонку Юдыту, дачку Бээры Хета, і Басэмат, дачку Элёна Хета,
І вось сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза. Гэтыя былі сынамі Басэмат, жонкі Эзава.
А вось сыны Агалівамы, жонкі Эзава: князь Евуш, князь Ялям, князь Карах. Гэта князі Агалівамы, дачкі Аны, жонкі Эзава.
Эзаў узяў сабе жонак з дачок Ханаану: Аду, дачку Элёна Хета, і Агаліваму, дачку Аны, дачку Цывеона Хівея,