і я прывяду цябе да прысягі на ГОСПАДА, Бога неба і Бога зямлі, што ты ня возьмеш жонкі сыну майму з дачок Хананейскіх, сярод якіх я жыву,
БЫЦЦЁ 26:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I яны сказалі: «Мы, гледзячы, убачылі, што ГОСПАД з табою, і мы сказалі: “Няхай будзе прысяга паміж намі, паміж намі і табою, і мы заключым запавет з табою, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны сказалі: мы ясна пабачылі, што Гасподзь быў з табою, і таму мы сказалі: пастановім паміж намі і табою прысягу і заключым з табою спрымірэнства, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны адказалі: «Бачылі мы, што з табой Госпад, і таму сказалі: “Хай будзе паміж намі і табой прысяга, і мы ўвойдзем з табой у пагадненне, |
і я прывяду цябе да прысягі на ГОСПАДА, Бога неба і Бога зямлі, што ты ня возьмеш жонкі сыну майму з дачок Хананейскіх, сярод якіх я жыву,
Тады будзеш ты вызвалены ад прысягі маёй, калі прыйдзеш да сям’і маёй, і калі яны не дадуць табе, ты будзеш вызвалены ад прысягі!”
А цяпер хадзі, заключым запавет я і ты, і ён будзе сьведчаньнем паміж мною і табою».
I бачыў гаспадар ягоны, што ГОСПАД з ім, і ўсяму, што ён робіць, ГОСПАД дае посьпех у руках ягоных.
I сталася, што ад таго часу, як ён паставіў яго над домам сваім і над усім, што меў, ГОСПАД дабраславіў дом Эгіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславеньне ГОСПАДА на ўсім, што меў ён у доме і ў полі.
І ўмацаваўся Салямон, сын Давіда, на валадарстве сваім; і ГОСПАД, Бог ягоны [быў] з ім, і ўзьвялічыў яго высока.
І сабраў ён усяго Юду і Бэн’яміна, і тых, што жылі з імі з Эфраіма, з Манасы і з Сымона, бо мноства іх перайшло з Ізраіля, калі яны ўбачылі, што ГОСПАД, Бог ягоны, з ім.
Гэта кажа ГОСПАД: «Праца Эгіпту і прыбытак Кушу, і Савейцы, людзі высокія, пяройдуць да цябе і будуць тваімі; яны пойдуць за табой, пойдуць у кайданах, будуць пакланяцца табе і ўмольваць цябе: “Толькі ў цябе ёсьць Бог, і няма іншага”».
І прыйдуць да цябе з паклонам сыны крыўдзіцеляў тваіх, і ўпадуць да стопаў ног тваіх усе, якія пагарджалі табою, і назавуць цябе Горадам ГОСПАДА і Сыёнам Сьвятога Ізраіля.
А вы будзеце называцца сьвятарамі ГОСПАДА, і будуць вас называць слугамі Бога нашага. Вы будзеце спажываць багацьці народаў і будзеце аздобленыя славай іхняй.
Насеньне іхняе будзе вядомым сярод народаў, і нашчадкі іхнія — сярод плямёнаў. Усе, хто іх убачаць, пазнаюць, што яны — насеньне, дабраслаўлёнае ГОСПАДАМ.
і гэтак таямніцы сэрца ягонага выяўляюцца, і ён, упаўшы на аблічча, паклоніцца Богу, паведамляючы: «Праўдзіва, з вамі Бог!»
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,
Бо людзі прысягаюць вышэйшым, і ўсякая спрэчка між імі завяршаецца прысягай на сцьвярджэньне.
І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Сёньня Я пачну ўзвышаць цябе перад усім Ізраілем, каб ведалі яны, што як Я быў з Майсеем, так буду з табой.
І прыйшоў Нахаш Аманянін, і пачаў аблогу гораду Ябэш у Гілеадзе. І сказалі Нахашу ўсе жыхары Ябэшу: «Заключы з намі запавет, і мы будзем служыць табе».