Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 24:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І чалавек той моўчкі ўглядаўся на яе, каб спазнаць, ці даў ГОСПАД посьпех на шляху ягоным, ці не.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Чалавек той глядзеў на яе са зьдзіўленьнем моўчкі, хочучы зразумець, ці дабраславіў Гасподзь дарогу ягоную, ці не.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ён жа моўчкі са здзіўленнем глядзеў на яе, жадаючы ведаць, ці ўшчаслівіць Госпад падарожжа яго, ці не.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 24:21
13 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў ён: «ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Зрабі, каб сталася [ласка] мне сёньня, і ўчыні міласэрнасьць пану майму Абрагаму.


I пасьпяшалася, і выліла збан свой у карыта, і пабегла зноў да студні чэрпаць, і чэрпала для ўсіх вярблюдаў ягоных.


і сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог пана майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасьці Сваёй і вернасьці Сваёй ад пана майго! Я — на шляху, якім прывёў мяне ГОСПАД да дому брата пана майго».


І ён сказаў ім: «Не затрымлівайце мяне. ГОСПАД даў посьпех на шляху маім, адпусьціце мяне, і я пайду да пана майго».


Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!


Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых,


Хто мудры, той гэта захавае, і зразумее міласэрнасьць ГОСПАДА!


Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых,


А Марыя захавала ўсе словы гэтыя, складаючы [іх] у сэрцы сваім.


І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.