Перш чым скончыў я гаварыць у сэрцы сваім, вось, Рэбэка выйшла, і збан ейны на плячы ў яе. І зыйшла яна да крыніцы, і начэрпала; і я сказаў ёй: “Дай мне напіцца!”
БЫЦЦЁ 24:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I пабег слуга насустрач ёй, і сказаў: «Дай мне глытнуць крыху вады са збана твайго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабег раб насустрач ёй і сказаў: дай мне выпіць крыху вады са збанка твайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пераняў яе паслугач, і кажа: «Дазволь мне крыху папіць вады з твайго збана». |
Перш чым скончыў я гаварыць у сэрцы сваім, вось, Рэбэка выйшла, і збан ейны на плячы ў яе. І зыйшла яна да крыніцы, і начэрпала; і я сказаў ёй: “Дай мне напіцца!”
І ён устаў, і пайшоў у Сарэпту. І прыйшоў ён да брамы гораду, і вось, там жанчына ўдава зьбірае дровы. І ён паклікаў яе, і сказаў: «Набяры мне, калі ласка, крыху вады збанам і дай мне піць».
Насустрач спрагнёным выносьце ваду, жыхары зямлі Тэман, з хлебам сустракайце ўцекачоў!
І на кожнай гары высокай, і на кожным узгорку ўзвышаным будуць ручаі і струмяні вады ў дзень вялікага бою, калі ўпадуць вежы.
Ня будуць яны галадаць і ня будуць смагнуць, і ня ўдарыць іх сьпёка і сонца, бо Той, Які шкадуе іх, будзе весьці іх, і да крыніцаў водных павядзе іх.
Жанчына Самаранка кажа Яму: «Як Ты, Юдэй, просіш піць у мяне, жанчыны Самаранкі?» Бо Юдэі ня маюць зносін з Самаранамі.