Можа, ня хопіць пяці да гэтых пяцідзесяці праведнікаў, няўжо дзеля нястачы пяці зьнішчыш увесь горад?» І сказаў [Госпад]: «Ня зьнішчу, калі знайду там сорак пяць».
БЫЦЦЁ 18:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І працягваў гаварыць з Ім, і сказаў: «Можа, знойдзецца там сорак?» І Ён сказаў: «Не зраблю гэтага дзеля сарака». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абрагам гаварыў далей зь Ім і сказаў: можа быць, знойдзецца там сорак. Ён сказаў: не зраблю таго і дзеля сарака. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зноў звярнуўся да Яго: «Калі б, выпадкам, было там толькі сорак?» Кажа: «Не зруйную дзеля сарака». |
Можа, ня хопіць пяці да гэтых пяцідзесяці праведнікаў, няўжо дзеля нястачы пяці зьнішчыш увесь горад?» І сказаў [Госпад]: «Ня зьнішчу, калі знайду там сорак пяць».
І сказаў ён: «Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць. Можа, знойдзецца там трыццаць?» І Ён сказаў: «Не зраблю, калі знайду там трыццаць».
Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых
Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.