і сказаў: «Ідзі са мной і пабач руплівасьць маю дзеля ГОСПАДА». І ехаў ён з ім у калясьніцы ягонай.
АСІІ 8:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Да Мяне клікалі: «Божа мой, мы ведаем Цябе, мы, Ізраіль!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мяне будуць заклікаць: «Божа мой! мы спазналі Цябе, мы - Ізраіль». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Клічуць Мяне: «Божа Мой, мы ведаем Цябе, мы Ізраэль». |
і сказаў: «Ідзі са мной і пабач руплівасьць маю дзеля ГОСПАДА». І ехаў ён з ім у калясьніцы ягонай.
Але не адступіў Егу ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, і [не пакінуў] ён залатых быкоў, якія ў Бэтэлі і Дане.
Не спадзявайцеся на словы хлуслівыя, якія кажуць: “Сьвятыня ГОСПАДА, сьвятыня ГОСПАДА, сьвятыня ГОСПАДА!”
Пайду, вярнуся на месца Маё, аж пакуль не прызнаюць віну сваю і будуць шукаць аблічча Маё. У прыгнечанасьці сваёй будуць пільна шукаць Мяне.
Галовы ягоныя судзяць за хабары, і сьвятары ягоныя навучаюць за плату, і прарокі ягоныя прадказваюць за срэбра; і абапіраюцца на ГОСПАДА, кажучы: «Хіба няма ГОСПАДА сярод нас? Ня прыйдзе на нас ліха».
Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе.
Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьверы, тады вы станеце звонку і пачняцё стукаццца ў дзьверы, кажучы: “Госпадзе! Госпадзе! Адчыні нам!” І Ён, адказваючы, скажа вам: “Ня ведаю вас, адкуль вы”.
Яны кажуць, што ведаюць Бога, а ўчынкамі адракаюцца, [яны —] брыдотныя і непакорныя, і на ўсякую добрую справу няздольныя.
Хто кажа: «Я пазнаў Яго», і прыказаньні Ягоныя не захоўвае, той хлус, і няма ў ім праўды;