І станецца ў той дзень, што ГОСПАД зноў другі раз [выцягне] руку сваю, каб выкупіць рэшту народу Свайго, якая застанецца ў Асірыі і Эгіпце, у Патросе і Кушы, у Эляме і Шынэары, у Хамаце і на астравах марскіх.
АСІІ 11:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыйдуць з дрыжаньнем, як птушкі, з Эгіпту, і як галубы, з зямлі Асірыі, і Я пасялю іх у дамах іхніх, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) страпянуцца зь Егіпта як птушкі, і зь зямлі Асірыйскай, як галубы; і ўсялю іх у дамы іхнія, кажа Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, як птушкі, злятуцца з Егіпта, і, як галубы, — з зямлі Асірыйскай; і збяру іх у сваіх дамах», — кажа Госпад. |
І станецца ў той дзень, што ГОСПАД зноў другі раз [выцягне] руку сваю, каб выкупіць рэшту народу Свайго, якая застанецца ў Асірыі і Эгіпце, у Патросе і Кушы, у Эляме і Шынэары, у Хамаце і на астравах марскіх.
І прыйдуць яны, і будуць весяліцца на вяршыні Сыёну, і прыгарнуцца да даброцьцяў ГОСПАДА, да збожжа, і віна, і алею, авечак і быдла; і станецца душа іхняя як сад напоены [вадой], і ня будуць больш жыць у нястачы.
І дасьць дрэва палявое плод свой, і зямля дасьць ураджай свой. І яны будуць жыць у бясьпецы ў зямлі сваёй, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі скрышу брускі ярма іхняга і вырву іх з рукі тых, якія зьняволілі іх.
І ня будуць яны больш здабычай для народаў, і зьвяры зямныя ня будуць жэрці іх, але яны будуць жыць у бясьпецы, і [ніхто] ня будзе іх пужаць.
І прамовіш да іх: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я вазьму сыноў Ізраіля спасярод народаў, да якіх яны пайшлі, і зьбяру іх адусюль, і ўвяду іх у зямлю іхнюю.
І яны будуць жыць на зямлі, якую даў Я слузе Майму Якубу, на якой жылі бацькі іхнія. І будуць жыць на ёй яны і сыны іхнія, і сыны сыноў іхніх на вякі, і Давід, слуга Мой, [будзе] князем у іх на вякі.
Потым навернуцца сыны Ізраіля і будуць шукаць ГОСПАДА, Бога свайго, і Давіда, валадара свайго, і будуць баяцца ГОСПАДА і добрасьці Ягонай у апошнія дні.
А на гары Сыён будзе выбаўленьне, і будзе яна сьвятая; і дом Якуба возьме ў спадчыну валоданьні іхнія.
І Я вярну іх з зямлі Эгіпецкай, і з Асірыі зьбяру іх, і ў зямлю Гілеад і на Лібан прывяду іх, і ня [будзе хапаць] месца для іх.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Вось, Я выратую народ Мой з зямлі ўсходу і з зямлі заходу сонца,
і прывяду іх, і яны будуць жыць у Ерусаліме, і будуць Мне народам, а Я буду ім Богам у праўдзе і праведнасьці.