І сказаў Ахаў Абадыі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх крыніцах вады і па ўсіх ручаях, можа, знойдзеш дзе траву, каб зьберагчы [жывымі] коней і мулаў, і не замарыць [голадам] жывёлы».
АМОСА 4:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І цягнуліся два і тры гарады ў адзін горад, каб піць ваду, і не маглі напіцца; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сыходзіліся два, тры гарады ў адзін горад, каб напіцца вады, і не маглі ўдосыць напіцца; але і тады вы не зьвярнуліся да Мяне, кажа Гасподзь Бог. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады ўцякалі два, тры гарады ў адзін горад, каб там напіцца вады, але не заспакоілі смагі; але вы не навярнуліся да Мяне”, — кажа Госпад. |
І сказаў Ахаў Абадыі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх крыніцах вады і па ўсіх ручаях, можа, знойдзеш дзе траву, каб зьберагчы [жывымі] коней і мулаў, і не замарыць [голадам] жывёлы».
Сірыю — з усходу, а Філістынцаў — з захаду, і яны жэрлі Ізраіля поўнай пашчай. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.
І ў прарокаў Ерусаліму Я бачыў брыдоту, чужалоства і хаджэньне ў хлусьні, яны ўмацоўваюць рукі злачынцаў, каб ніхто не навярнуўся ад ліхоты сваёй. Сталіся яны ўсе для Мяне, як Садом, і жыхары ягоныя, як Гамора.
І спыніліся залевы, і дажджу вясновага не было, але было ў цябе чало жанчыны чужаложнай і ты страціла сорам.
І Я падумаў: “Калі яна ўсё гэта зробіць, тады вернецца да Мяне”. Але яна не вярнулася. І гледзячы, угледзела гэта здрадлівая сястра ейная Юда.
ГОСПАДЗЕ, ці ж вочы Твае ня [зьвернуты] да праўды? Ты ўдарыў іх, а ім не баліць, Ты панішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць настаўленьне; яны закамянілі абліччы свае горш за скалу і адмовіліся навярнуцца.
Ня вернецца ён у зямлю Эгіпецкую, але Асур будзе валадаром ягоным, бо яны не захацелі навярнуцца [да Мяне].
І сьведчыць пыха Ізраіля супраць яго, але яны не зьвяртаюцца да ГОСПАДА, Бога іхняга, і не шукаюць Яго ў-ва ўсім гэтым.
І Я даў вам чысьціню зубоў у-ва ўсіх гарадах вашых і нястачу хлеба ў-ва ўсіх месцах вашых; але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.
Ты будзеш есьці, але не насыцішся; і пусты [страўнік] твой у нутры тваім; і будзеш хаваць, але не выратуеш; а што выратуеш, тое Я аддам пад меч.
Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьцё, але вам ня досыць; п’яцё, але не праганяеце смагу; апранаецеся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе для дзіравага капшука”.
Я караў вас сушаю, і іржою, і градам усю працу рук вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, кажа ГОСПАД.