А той сказаў: «Дзеля гэтага слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго праваруч і леваруч.
АДКРЫЦЦЁ 4:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я адразу стаўся ў духу, і вось, пасад стаяў у небе, і на пасадзе — Той, Які сядзеў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адразу я быў у духу; і вось, трон стаяў на небе, а на троне Нехта сядзеў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адразу ж я быў у духу: і вось, пасад стаяў у небе, а на пасадзе Нехта сядзеў. |
А той сказаў: «Дзеля гэтага слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго праваруч і леваруч.
ГОСПАД у сьвятой сьвятыні Сваёй; пасад ГОСПАДА ў небе, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
У год сьмерці валадара Узіі бачыў я Госпада, Які сядзеў на пасадзе высокім і ўзьнесеным, а прыполы [шатаў] Ягоных напаўнялі сьвятыню.
А па-над прасьцягам, які быў над галовамі іхнімі, было штосьці, падобнае да пасаду, што мела выгляд камяня шафіру, і на тым падабенстве пасаду — быццам постаць чалавека на ім угары.
Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.
І я глядзеў, і вось над прасьцягам, раскінутым над галовамі херувімаў, было штосьці, быццам шафір, а з выгляду падобнае да пасаду.
Я бачыў, аж былі пастаўлены пасады, і Старадаўні Днямі сеў; адзеньне Ягонае — белае як сьнег, і валасы на галаве Ягонай — як воўна чыстая; пасад Ягоны — полымя агню, колы Ягоныя — агонь палючы.
А галоўнае ў тым, што сказана, тое, што мы маем Першасьвятара, Які сеў праваруч пасаду велічы ў небе,
І нарадзіла сына, хлопчыка, які мае пасьвіць усе народы кіем жалезным; і было ўзятае дзіцятка яе да Бога і пасаду Ягонага,
І ён павёў мяне ў духу ў пустыню, і ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на зьверы пунсовым, поўным імёнаў блюзьнерскіх, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў.
І ўпалі дваццаць чатыры старосты і чатыры жывёлы, і пакланіліся Богу, Які сядзіць на пасадзе, кажучы: «Амэн! Альлелюя!»
І ўбачыў я вялікі белы пасад і Таго, Які сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося месца для іх.
І ён павёў мяне ў духу на вялікую і высокую гару, і паказаў мне горад вялікі, сьвяты Ерусалім, які зыходзіць з неба ад Бога
І сказаў Той, Які сядзіць на пасадзе: «Вось, Я раблю ўсё новае». І кажа мне: «Напішы, бо гэтыя словы праўдзівыя і верныя».
Таму, хто пераможа, Я дам сесьці са Мною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на пасадзе Ягоным’.
падаюць дваццаць чатыры старосты перад Тым, Які сядзіць на пасадзе, і пакланяюцца Таму, Які жыве на вякі вякоў, і кідаюць свае вянкі перад пасадам, кажучы:
І з пасаду выходзяць маланкі, і грымоты, і галасы; і сем лямпаў агністых гараць перад пасадам, якія ёсьць сем духаў Божых.
І калі жывёлы аддаюць славу, і пашану, і падзяку Таму, Які сядзіць на пасадзе, Які жыве на вякі вякоў,
І ўбачыў я ў правіцы Таго, Які сядзеў на пасадзе, кнігу, запісаную ўнутры і зьверху, запячатаную сямю пячаткамі.
І ўсякае стварэньне, што ў небе, і на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, і ўсё, што ў іх, я чуў, як казала: «Таму, Які сядзіць на пасадзе, і Ягняці — дабраслаўленьне, і пашана, і слава, і ўлада на вякі вякоў».
і кажуць горам і скалам: «Упадзіце на нас і схавайце нас ад аблічча Таго, Які сядзіць на пасадзе, і ад гневу Ягняці,