І дзякуючы розуму ягонаму, будзе мець посьпех падман у руцэ ягонай, і ён узьвялічыцца ў сэрцы сваім, і ў [часе] супакою зьнішчыць мноства. І ён паўстане супраць Князя князёў, але не рукою [чалавечаю] будзе зломлены.
АДКРЫЦЦЁ 19:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыў я зьвера, і валадароў зямных, і войскі іхнія, сабраныя дзеля вайны з Тым, Які сядзіць на кані, і з войскам Ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўгледзеў я зьвера і цароў зямных і войскі іхнія, сабраныя, каб змагацца зь Верхаўцом і з войскам Ягоным. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пабачыў я звера і цароў зямлі, а поруч войска іх, падрыхтаванае да бою з Тым, Які сядзеў на кані, і з войскам Яго. |
І дзякуючы розуму ягонаму, будзе мець посьпех падман у руцэ ягонай, і ён узьвялічыцца ў сэрцы сваім, і ў [часе] супакою зьнішчыць мноства. І ён паўстане супраць Князя князёў, але не рукою [чалавечаю] будзе зломлены.
І калі яны скончаць сьведчаньне сваё, зьвер, які выйдзе з бездані, учыніць вайну з імі, і пераможа іх, і заб’е іх.
І трэці анёл ішоў за імі, кажучы голасам вялікім: «Калі хто пакланяецца зьверу і вобразу ягонаму і атрымлівае пазнаку на лоб свой ці на руку сваю,
бо гэта — духі дэманаў, якія чыняць знакі, якія зыходзяць на валадароў зямлі і ўсяго сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Усеўладнага.
І загалосяць, і заплачуць па ёй валадары зямныя, якія распусьнічалі і раскашаваліся з ёю, калі ўбачаць дым ад пажару яе,
І рэшта была забітая мячом, што выходзіў з вуснаў Таго, Які сядзеў на кані. І ўсе птушкі насыціліся целамі іхнімі.