АДКРЫЦЦЁ 19:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І з вуснаў Ягоных выходзіць меч востры, каб ім біць народы, і Ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным. І Ён топча тоўчню віна ярасьці і гневу Бога Ўсеўладнага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А з вуснаў Ягоных выходзіць востры меч, каб ім пасякаць народы. Ён пас іх жазлом жалезным; Ён топча чавільню віна лютасьці і гневу Бога Ўсеўладнага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І з вуснаў Яго выходзіць меч востры, каб ім пабіць народы, і Ён будзе пасвіць іх жалезным кіем і Ён стопча ступу віна лютасці гневу Бога Усемагутнага. |
але Ён будзе судзіць бедных паводле праведнасьці і пакорным зямлі будзе даваць суд паводле справядлівасьці. І Ён ударыць зямлю кіем вуснаў Сваіх, і подыхам вуснаў Сваіх заб’е бязбожніка.
Бо здаўна ўжо прыгатаваны Тафэт, таксама прызначаны для валадара, глыбокі і шырокі, вогнішча агню, і дрэва шмат; і подых ГОСПАДА, як струмень серкі, распаліць яго.
Пашліце серп, бо жніво сасьпела; прыйдзіце, тапчыце, бо тоўчня поўная, кадкі пераліваюцца, бо вялікая ліхота іхняя.
І ён зьверне сэрца бацькоў да сыноў іхніх, і сэрца сыноў — да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, ня ўдарыў зямлі [выгубленьнем] з закляцьцем.
І тады адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыйсьця Свайго,
І меў Ён у правай руцэ Сваёй сем зорак, і з вуснаў Ягоных выходзіў меч двусечны востры; і твар Ягоны — як сонца, якое сьвеціць у сіле сваёй.
І нарадзіла сына, хлопчыка, які мае пасьвіць усе народы кіем жалезным; і было ўзятае дзіцятка яе да Бога і пасаду Ягонага,
той будзе піць віно ярасьці Божай, налітае без дамешкаў у келіх гневу Ягонага, і будзе мучыцца ў агні і ў серцы перад сьвятымі анёламі і перад Ягнём,
І рэшта была забітая мячом, што выходзіў з вуснаў Таго, Які сядзеў на кані. І ўсе птушкі насыціліся целамі іхнімі.
І анёлу царквы, што ў Пэргаме, напішы: “Гэта кажа Той, Які мае меч двусечны востры:
Навярніся, а калі не, хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з імі мячом вуснаў Маіх’.
і ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным; як начыньне глінянае, яны будуць скрышаныя, як і Я атрымаў ад Айца Майго,