АБАКУМА 1:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як доўга, ГОСПАДЗЕ, я буду галасіць і Ты ня будзеш чуць? Я крычу да Цябе: “Гвалт!”, а Ты не збаўляеш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дакуль, Госпадзе, я буду заклікаць - і Ты ня чуеш, буду лямантаваць Табе пра насільле - і Ты не ратуеш? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дакуль, Госпадзе, буду прызываць Цябе, і Ты не чуеш? Буду лямантаваць Табе аб гвалце, і Ты не збаўляеш? |
Чаму Ты быццам чалавек разгублены, як волат, які ня можа ратаваць? Ты ж сярод нас, ГОСПАДЗЕ, і імя Тваё ў нас заклікаюць. Не пакідай нас!
І адказаў анёл ГОСПАДА, і сказаў: “ГОСПАДЗЕ Магуцьцяў, калі Ты зьлітуешся над Ерусалімам і над гарадамі Юды, на якія Ты гневаешся ўжо семдзясят гадоў?”
І закрычалі яны голасам вялікім, кажучы: «Дакуль, Уладару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня помсьціш за кроў нашу жыхарам зямлі?»