І ўстаў валадар уначы, і сказаў слугам сваім: «Скажу вам, што зрабілі Сірыйцы. Яны ведаюць, што мы галодныя, і яны выйшлі з табару, каб схавацца ў полі, кажучы: “Калі яны выйдуць з гораду, мы захопім іх жывымі і ўвойдзем у горад”».
ІСУСА 8:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і загадаў ім, кажучы: «Станьце ў засаду за горадам і не адыходзьце далёка ад гораду. Будзьце ўсе гатовыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і даў ім загад і сказаў: глядзеце, вы будзеце ў засадзе за горадам; не адыходзьцеся далёка ад горада і будзьце ўвесь час напагатове; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і загадаў ім, кажучы: «Збярыцеся ў засадзе за горадам і не адыходзьце далёка ад яго; будзьце ўсе гатовыя. |
І ўстаў валадар уначы, і сказаў слугам сваім: «Скажу вам, што зрабілі Сірыйцы. Яны ведаюць, што мы галодныя, і яны выйшлі з табару, каб схавацца ў полі, кажучы: “Калі яны выйдуць з гораду, мы захопім іх жывымі і ўвойдзем у горад”».
І Ерабаам выправіў засаду, каб зайшла ззаду іх, і быў ён перад абліччам Юды, а засада — ззаду іх.
І я сказаў: “Мудрасьць лепшая за сілу, але мудрасьцю беднага пагарджаюць, і словаў ягоных ня слухаюць”.
Дык ты ня дай пераканаць цябе ім, бо на яго цікуюць больш за сорак мужоў з іх, якія далі клятву ня есьці і ня піць, пакуль не заб’юць яго, і цяпер яны гатовыя, чакаючы абяцаньня ад цябе».
І быў скліканы ўвесь народ, які быў у Гаі, каб даганяць іх, і яны пагналіся за імі. І гналіся за Егошуа, і адыйшліся далёка ад гораду,
І ўстаў Егошуа і ўсе ваяры, каб ісьці на Гай. І выбраў Егошуа трыццаць тысячаў моцных ваяроў, і выправіў іх уначы,
І ўсе ваяры Ізраіля, устаўшы з месца свайго, сталі ў шыхт у Баал-Тамар. І засады выйшлі са сховаў на раўніне Гівы.
І сыны Бэн’яміна ўбачылі, што яны пераможаныя. А сыны Ізраіля далі ім прастору ўцякаць, бо давяралі засадзе, якая хавалася каля Гівы.
І вось, жыхары Сыхему зрабілі засаду на яго на вяршыні гары, і нападалі на кожнага, хто праходзіў тою дарогаю. І паведамлена было пра гэта Абімэлеху.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Узважыў Я, што зрабіў Амалек Ізраілю, як перашкаджаў яму ў дарозе, калі [Ізраіль] ішоў з Эгіпту.