I аддалі Якубу ўсіх багоў чужых, якія былі ў руках іхніх, і завушніцы, што былі ў вушах іхніх; і закапаў іх Якуб пад дубам, які каля Сыхему.
ІСУСА 24:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І заключыў Егошуа ў гэты дзень запавет з народам, і даў яму пастановы і прысуды ў Сыхеме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І заключыў Ісус з народам запавет у той дзень і даў яму пастановы і закон у Сіхеме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І заключыў Ешуа ў гэты дзень запавет з народам і даў яму загады і прыказанні ў Сіхэме. |
I аддалі Якубу ўсіх багоў чужых, якія былі ў руках іхніх, і завушніцы, што былі ў вушах іхніх; і закапаў іх Якуб пад дубам, які каля Сыхему.
І заключыў Егаяда запавет паміж ГОСПАДАМ і валадаром і народам, каб былі яны народам ГОСПАДА, і паміж валадаром і народам.
і ўвайшлі ў запавет, каб шукаць ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй.
І радаваўся ўвесь Юда з прысягі гэтай, бо яны прысягалі ўсім сэрцам сваім, і ўсім жаданьнем сваім шукалі Яго, і Ён даў ім знайсьці Сябе. І даў ім ГОСПАД супакой навокал.
І Егаяда заключыў запавет паміж сабою і паміж усім народам і валадаром, каб яны былі народам ГОСПАДА.
Цяпер у сэрцы маім — заключыць запавет з ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля, і Ён адверне ад нас полымя гневу Свайго.
І з прычыны ўсяго гэтага мы заключаем дамову і падпісваем [яе], і пячаткі прыкладаюць князі нашыя, лявіты нашыя і сьвятары нашыя».
I клікаў [Майсей] да ГОСПАДА, і паказаў яму ГОСПАД дрэва, і ён кінуў яго ў ваду, і стала салодкая вада. Там Ён даў яму пастановы і суд, і там выспрабаваў яго,
I прыйшоў Майсей, і пераказаў народу ўсе словы ГОСПАДА і ўсе суды [Ягоныя]; і адказаў увесь народ у адзін голас, і сказалі: «Усе словы, якія прамовіў ГОСПАД, выканаем!».
Гэта словы запавету, які загадаў ГОСПАД Майсею заключыць з сынамі Ізраіля ў зямлі Мааў, апрача запавету, які заключыў з імі на Харэве.
І сабраў Егошуа ў Сыхеме ўсе калены Ізраіля, і паклікаў старшыняў Ізраіля, і князёў, і судзьдзяў, і начальнікаў, і яны сталі перад абліччам Бога.
І запісаў Егошуа словы гэтыя ў кнізе Закону Божага. І ўзяў ён камень вялікі, і паставіў яго там пад дубам, які ў сьвятыні ГОСПАДА.