2 ЛЕТАПІСАЎ 15:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)15 І радаваўся ўвесь Юда з прысягі гэтай, бо яны прысягалі ўсім сэрцам сваім, і ўсім жаданьнем сваім шукалі Яго, і Ён даў ім знайсьці Сябе. І даў ім ГОСПАД супакой навокал. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)15 І радаваліся ўсе Юдэі гэтай клятве, бо ад усяго сэрца свайго прысягаліся і з усёй рупнасьцю шукалі Яго, і Ён даў ім знайсьці Сябе. І даў ім Гасподзь спакой з усіх бакоў. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)15 Усе, што былі з Юдэі, цешыліся з прысягі; прысягнулі бо ўсім сэрцам сваім і з усёю добраю воляю шукалі Яго, і быў Ён знойдзены імі. І надзяліў іх Госпад супакоем навокал. Глядзіце раздзел |
І стаў валадар на ўзвышэньні, і заключыў запавет перад абліччам ГОСПАДА, што яны будуць хадзіць за ГОСПАДАМ і будуць захоўваць прыказаньні Ягоныя, сьведчаньні Ягоныя і пастановы Ягоныя ўсім сэрцам і ўсёй душой, каб выканаць словы запавету гэтага, якія запісаныя ў кнізе гэтай. І ўвесь народ далучыўся да запавету.