У [сыноў] Хеўрона Ерыя — галава [сыноў] Хеўрона, паводле радаводаў бацькоў сваіх. У саракавы год валадараньня Давіда шукалі і знайшлі сярод іх [людзей] магутных і мужных у Язэры Гілеадзкім.
ІСУСА 21:39 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хешбон і пашы ягоныя, Язэр і пашы ягоныя — чатыры гарады. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Эсэвон і прадмесьці яго, Язэр і прадмесьці яго: усіх гарадоў чатыры, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Хесебон, і Язэр: чатыры гарады з іх наваколлямі. |
У [сыноў] Хеўрона Ерыя — галава [сыноў] Хеўрона, паводле радаводаў бацькоў сваіх. У саракавы год валадараньня Давіда шукалі і знайшлі сярод іх [людзей] магутных і мужных у Язэры Гілеадзкім.
Больш, чым дзеля Язэру, Я плачу дзеля цябе, вінаграднік Сібмы! Парасткі твае дайшлі аж да мора і сягаюць аж да мора Язэру, але напаў нішчыцель на сьпелы плод твой і на вінаград твой.
А ў сыноў Рубэна і сыноў Гада былі шматлікія статкі, вельмі шматлікія. І яны ўбачылі зямлю Язэр і зямлю Гілеад, і вось, гэта на гадоўлю быдла.
і ўсе гарады на раўніне, і ўсё валадарства Сыгона, валадара Амарэйскага, які валадарыў у Хешбоне, якога забіў Майсей, яго і начальнікаў Мадыянскіх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэву, князёў Сыгона, якія жылі ў той зямлі.
Яны атрымалі абшар: Язэр, і ўсе гарады Гілеаду, і палову зямлі сыноў Амона аж да Араэру, насупраць Раббы,
Ад пакаленьня Гада [далі] горад прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя,
Усіх гарадоў сыноў Мэрары паводле сем'яў іхніх, рэшты сем'яў лявітаў, — дванаццаць гарадоў.