ІСУСА 21:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад пакаленьня Гада [далі] горад прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе і пашы ягоныя, Маханаім і пашы ягоныя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад племя Гадавага: гарады сховішчы забойцаў - Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, Маханаім і прадмесьці яго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ад пакалення Гада — горад для ўцёкаў Рамот у Галаадзе, і Маханаім, |
І прыйшоў Давід у Маханаім, а Абсалом пераправіўся праз Ярдан, ён і ўсе Ізраільцяне з ім.
А Барзілай Гілеадзец прыйшоў з Рагэліму і перайшоў з валадаром праз Ярдан, каб разьвітацца з ім за Ярданам.
А Абнэр, сын Нэра, начальнік войска Саўла, узяў Ішбашэта, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
І валадар Ізраіля сказаў слугам сваім: «Ці вы ня ведаеце, што Рамот Гілеадзкі наш, а мы маўчым, замест таго, каб забраць яго з рук валадара Сірыі?»
Бэн-Гэбэр — у Рамоце Гілеадзкім, ён меў Хавот-Яір сыноў Манасы ў Гілеадзе, і ваколіцы Аргобу ў Башане — шэсьцьдзясят вялікіх гарадоў з мурамі і мядзянымі засаўкамі;
[Гэта] Бэцэр у пустыні на раўніне для [сыноў] Рубэна, Рамот у Гілеадзе для [сыноў] Гада, і Галян у Башане для [сыноў] Манасы.
І яны атрымалі абшар ад Маханаіму, увесь Башан, усё валадарства Ога, валадара Башану, усе паселішчы Яіра, якія ў Башане, шэсьцьдзясят гарадоў.
А на другім баку Ярдану, на ўсход ад Ерыхону, вызначылі Бэцэр у пустыні, на раўніне пакаленьня Рубэна, Рамот у Гілеадзе, з пакаленьня Гада, і Галян у Башане, з пакаленьня Манасы.