Але калі ён ня меў намеру, але Бог выдаў [таго чалавека] ў руку ягоную, Я вызначу табе месца, куды ён мае ўцякаць.
ІСУСА 20:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прамовіў ГОСПАД да Егошуа, кажучы: «Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І наказаў Гасподзь Ісусу казаць: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад да Ешуа, кажучы: «Паведамі сынам Ізраэля і скажы ім: |
Але калі ён ня меў намеру, але Бог выдаў [таго чалавека] ў руку ягоную, Я вызначу табе месца, куды ён мае ўцякаць.
Калі ГОСПАД, Бог твой, зьнішчыць народы, зямлю якіх ГОСПАД, Бог твой, дае табе, каб ты завалодаў ёю і пасяліўся ў гарадах іхніх і дамах іхніх,
Гэта спадчына, якую падзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі.
Ён адказаў: «Не. Я — князь войска ГОСПАДА, і вось Я прыйшоў». І Егошуа ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся яму, і сказаў яму: «Што прамовіць Госпад мой да слугі Свайго?»
І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон, валадара яго і ўсіх моцных ваяроў.