І нарадзіла яна Шаафа, бацьку Мадманны, Шэву, бацьку Махбэны і бацьку Гівы. А дачка Халева — Ахса.
ІСУСА 15:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, брата Халева, і [Халеў] даў яму Ахсу, дачку сваю, за жонку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І здабыў яго Атаніэль, сын Кенэза, брат Калеба, і той даў яму Аксу, дачку сваю, за жонку. |
І нарадзіла яна Шаафа, бацьку Мадманны, Шэву, бацьку Махбэны і бацьку Гівы. А дачка Халева — Ахса.
Дванаццаты на дванаццаты месяц — Хэлдай з Нэтофы, з Атніэля; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
акрамя Халева, сына Ефунны, Кенэзеяніна, і Егошуа, сына Нуна, бо яны слухаліся ГОСПАДА!”
І прыйшлі сыны Юды да Егошуа ў Гільгале, і сказаў Халеў, сын Ефунны, Кенэзей: «Ты ведаеш слова, якое прамовіў ГОСПАД да Майсея, чалавека Божага, пра мяне і пра цябе ў Кадэш-Барнэа.
І сказаў Халеў: «Таму, хто здабудзе Кірыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам Ахсу, дачку маю, за жонку».
І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, малодшага брата Халева, і Халеў аддаў яму за жонку Ахсу, дачку сваю.
І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, і ГОСПАД паставіў ім збаўцу з сыноў Ізраіля, і выратаваў іх Атніэль, сын Кеназа, малодшы брат Халева.