Ён прывяжа да вінаграднай лазы асла свайго і да парастка выборнага вінаграду — асьлянятка асьліцы сваёй. Ён абмые ў віне шаты свае і ў крыві вінаграду — адзеньне сваё.
ІСАІ 63:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаму чырвонае адзеньне Тваё, і шаты Твае — як у таго, які топча [вінаград] у тоўчні? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чаго ж адзеньне Тваё прыгожае, і шаты ў Цябе - як у таптальніка ў чавільні? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык чаму чырвонае адзенне тваё і вопратка твая, як у таго, хто топча вінаград у выціскальні? |
Ён прывяжа да вінаграднай лазы асла свайго і да парастка выборнага вінаграду — асьлянятка асьліцы сваёй. Ён абмые ў віне шаты свае і ў крыві вінаграду — адзеньне сваё.
Ён апрануў праведнасьць, як панцыр, і шалом збаўленьня на галаве Ягонай, Ён апрануў шаты помсты, і руплівасьць, быццам плашч, накінуў.
Хто гэта ідзе з Эдому, у шатах барвовых з Боцры? Хто такі прыгожы ў строях Сваіх крочыць з вялікай сілай Сваёй? «[Гэта] Я, Які прамаўляе ў праведнасьці, вялікі ў збаўленьні».
дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, Я перамяню цябе ў кроў, і кроў будзе перасьледаваць цябе. Бо ты крыві не зьненавідзеў, таму кроў будзе перасьледаваць цябе.
І кінуў анёл серп свой на зямлю, і сабраў вінаград зямлі, і кінуў яго ў тоўчню вялікую ярасьці Божай;
І з вуснаў Ягоных выходзіць меч востры, каб ім біць народы, і Ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным. І Ён топча тоўчню віна ярасьці і гневу Бога Ўсеўладнага.