Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць дабрадзенства тыя, якія любяць цябе.
ІСАІ 62:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і Яму не давайце супакою, пакуль Ён не адновіць Ерусалім і пакуль ня зробіць яго хвалою на зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не змаўкайце перад Ім, пакуль Ён не адновіць і пакуль ня зробіць Ерусаліма славаю на зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і яму не давайце супакою, пакуль не адновіць і не зробіць Ерузалім хвалою на зямлі. |
Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць дабрадзенства тыя, якія любяць цябе.
Ня будзе больш чуваць у зямлі тваёй пра гвалт, пра спусташэньне і зьнішчэньне ў межах тваіх. І ты назавеш муры твае збаўленьнем, а брамы твае — хвалою.
Бо як зямля выдае зеляніну сваю, і як сад родзіць насеньне сваё, так Госпад ГОСПАД зробіць, што вырасьце праведнасьць і хвала перад усімі народамі.
І станецца [Ерусалім] у Мяне імем радасьці і хвалы, і славы для ўсіх народаў зямлі, якія пачуюць пра ўсе дабарадзействы, што Я зрабіў яму. І будуць яны баяцца, і будуць трымцець дзеля ўсяго дабра і дзеля ўсяго супакою, якія Я зрабіў для яго.
і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.
І сёмы анёл затрубіў, і сталіся вялікія галасы ў небе, якія казалі: «Валадарствы сьвету сталіся [Валадарствам] Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і Ён будзе валадарыць на вякі вякоў».