Ты стамілася ад мноства дарадцаў тваіх. Няхай стануць і ратуюць цябе тыя, якія мераюць неба і глядзяць за зоркамі, і прадказваюць на кожны месяц, што мае прыйсьці да цябе.
ІСАІ 57:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты змучылася на шматлікіх шляхах тваіх, [але] не сказала: «Надарма!», і ты знаходзіла бадзёрасьць для рукі тваёй, таму не саслабела. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад доўгай дарогі тваёй стамлялася, але не казала «надзея страчана!», усё яшчэ знаходзіла жывасьць у руцэ тваёй і таму не адчувала паслабкі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Змучылася многімі падарожжамі сваімі. А не сказала: “Дарэмна гэта!” Знайшла жыццёвую бадзёрасць, таму не аслабела. |
Ты стамілася ад мноства дарадцаў тваіх. Няхай стануць і ратуюць цябе тыя, якія мераюць неба і глядзяць за зоркамі, і прадказваюць на кожны месяц, што мае прыйсьці да цябе.
А яны сказалі: “Надарма! Бо мы будзем хадзіць паводле думак нашых, кожны будзе рабіць паводле закамянеласьці ліхога сэрца свайго”.
Стрымай нагу тваю ад голасьці, і горла тваё ад прагненьня. А ты кажаш: “Надарма, ніколі! Бо я люблю чужынцаў і пайду за імі!”
Як лёгка ты мяняеш шляхі твае! Таксама Эгіпет асароміць цябе, як асароміла цябе Асірыя.
І спыніліся залевы, і дажджу вясновага не было, але было ў цябе чало жанчыны чужаложнай і ты страціла сорам.
ГОСПАДЗЕ, ці ж вочы Твае ня [зьвернуты] да праўды? Ты ўдарыў іх, а ім не баліць, Ты панішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць настаўленьне; яны закамянілі абліччы свае горш за скалу і адмовіліся навярнуцца.
Чалавек падманвае бліжняга свайго і праўды ня кажа, яны прывучылі язык свой прамаўляць хлусьню, стаміліся, робячы ліхое.
Ці ж гэта не ад ГОСПАДА Магуцьцяў, што плямёны цяжка працуюць для агню, і людзі стамляюцца марна?