ІСАІ 49:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, Я падыму руку Маю да народаў, і да плямёнаў уздыму сьцяг Мой, і панясуць сыноў тваіх на руках, а дочкі твае будуць несены на плячах. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь Бог: вось, Я падыму руку Маю да народаў, і выстаўлю сьцяг Мой плямёнам, - і прынясуць сыноў тваіх на руках і дачок тваіх на плячах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад Бог: “Вось жа, падыму Я руку Сваю на паганаў ды да народаў узнясу сцяг Мой; і панясуць сыноў тваіх на руках, а дочкі твае будуць несены на плячах. |
Будуць есьці ўцісканыя і насыцяцца; будуць хваліць ГОСПАДА тыя, якія шукаюць Яго. Сэрца вашае будзе жыць вечна!
І будзе імя ягонае на вякі, перад абліччам сонца будзе трываць імя ягонае, і будуць дабраслаўлёныя ў ім усе народы, і будуць шчасьлівыя ў ім.
Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і паклоняцца перад абліччам Тваім, Госпадзе, і будуць ушаноўваць імя Тваё.
І возьмуць іх народы, і завядуць іх да месца іхняга, і атрымае іх дом Ізраіля ў зямлі ГОСПАДА як слугаў і служак. І яны палоняць тых, якія іх паланілі, і будуць мець уладу над крыўдзіцелямі сваімі.
Усе жыхары сусьвету, якія засяляюць зямлю, глядзіце, калі ўзьнімецца сьцяг на гарах, і слухайце, калі затрубіць труба!
Скажу поўначы: «Аддай!», і поўдню: «Ня стрымлівай! Прывядзі сыноў Маіх здалёк, і дочак Маіх з канцоў зямлі,
Вось, тыя прыходзяць здалёк, а вось гэтыя — з поўначы і з захаду, а іншыя — з зямлі Сінім.
Праходзьце, праходзьце праз браму! Рыхтуйце шлях народу! Прастуйце, прастуйце гасьцінец, прыбярыце камяні! Падыміце сьцяг для народаў!
І Я пастаўлю ім знак, і пашлю выратаваных спаміж іх да народаў, у Таршыш, Пул, Люд, Мэшэх, Кешэт, Туваль і Яван, на астравы далёкія, якія ня чулі весткі пра Мяне і ня бачылі славы Маёй. І яны абвесьцяць славу Маю паміж народамі.
І яны прывядуць усіх братоў вашых з усіх народаў як дар для ГОСПАДА на конях і на вазах, на насілах, і на мулах, і на вярблюдах на сьвятую гару Маю, у Ерусалім, кажа ГОСПАД, як сыны Ізраіля прыносяць дар у чыстых пасудзінах у Дом ГОСПАДА.
І прыйдуць шмат народаў і народы магутныя шукаць ГОСПАДА Магуцьцяў у Ерусаліме і маліць аблічча ГОСПАДА.
Бо ад усходу сонца аж да заходу яго вялікае [будзе] імя Маё сярод народаў, і на кожным месцы будуць прыносіць кадзіла для імя Майго, і дар чысты, бо вялікае [будзе] імя Маё сярод народаў, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І прыйдуць з усходу, і з захаду, і з поўначы, і з поўдня, і ўзьлягуць у Валадарстве Божым.