ІСАІ 40:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ідала вырабляе разьбяр, і залатар золатам пакрывае яго, і ланцужкі срэбраныя [прымацоўвае] залатар. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Балвана вылівае майстар і залатар пакрывае яго золатам і срэбныя ланцужкі прырабляе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Скульптуру адлівае рамеснік, залатых спраў майстра пацягвае яе золатам, і бляшкамі срэбранымі — срабрыцель. |
У той дзень выкіне чалавек кратам і кажанам ідалаў сваіх срэбных і ідалаў сваіх залатых, якія зрабіў сабе, каб пакланяцца ім,
І напоўнілася зямля ягоная ідаламі, і ён пакланяецца творам рук сваіх, таму, што зрабілі пальцы ягоныя.
І ты будзеш лічыць нячыстым срэбнае пакрыцьцё балванаў тваіх і залатое адзеньне ідалаў тваіх. Выкінеш іх як брудную анучу, і скажаш: «Прэч».
Срэбная бляха прывезена з Таршышу, і золата — з Уфазу, праца майстра і рук залатара. Адзеньне іхняе з пурпуру і блакіту, усё яно — праца спраўных [майстроў].
Пілі віно і хвалілі багоў залатых і срэбных, мядзяных, жалезных, драўляных і каменных.
Бо і яно з Ізраіля; разьбяр зрабіў яго, і яно ня ёсьць богам, на кавалкі разваліцца цяля Самарыі.
Але ён зьвярнуў тыя срэбнікі маці сваёй. І маці ягоная ўзяла дзьвесьце срэбнікаў, і дала іх залатару, каб зрабіў з іх ідала рэзьбленага і літага з мэталю, які быў пасьля ў доме Міхі.