І ня будзе ён углядацца на ахвярнікі, працу рук ягоных, і на тое, што зрабілі пальцы ягоныя, ня будзе ён глядзець на Астартаў і на выявы сонца.
ІСАІ 31:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ў той дзень кожны адкіне ідалаў сваіх срэбных і ідалаў сваіх залатых, якіх зрабілі на грэх рукі вашыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У той дзень адкіне кожны чалавек сваіх срэбных ідалаў і залатых сваіх ідалаў, зробленых рукамі вашымі вам на грэх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сапраўды, у той дзень кожны адкіне сваіх ідалаў срэбраных і балванаў сваіх залатых, якіх зрабілі вам рукі вашы на грэх; |
І ня будзе ён углядацца на ахвярнікі, працу рук ягоных, і на тое, што зрабілі пальцы ягоныя, ня будзе ён глядзець на Астартаў і на выявы сонца.
У той дзень выкіне чалавек кратам і кажанам ідалаў сваіх срэбных і ідалаў сваіх залатых, якія зрабіў сабе, каб пакланяцца ім,
І ты будзеш лічыць нячыстым срэбнае пакрыцьцё балванаў тваіх і залатое адзеньне ідалаў тваіх. Выкінеш іх як брудную анучу, і скажаш: «Прэч».
І Я пакраплю вас вадою чыстаю, і вы станецеся чыстымі, і ад усякае нячыстасьці вашай і ад усіх ідалаў вашых Я ачышчу вас.
Вернуцца яны і будуць сядзець у ценю ягоным, ажывуць, як збожжа, расквітнеюць, як лаза вінаградная, памяць іхняя — як віно Лібану.
Выявы багоў іхніх спаліш агнём. Не пажадай срэбра і золата, якое на іх, і не бяры сабе, каб яно не зьвяло цябе, бо гэта брыдота для ГОСПАДА, Бога твайго.