Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЁНЫ 1:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ён сказаў ім: «Вазьміце мяне і кіньце ў мора, і супакоіцца мора, [якое] супраць вас, бо я ведаю, што з-за мяне гэтая бура вялікая супраць вас».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Тады ён сказаў ім: «вазьмеце мяне і кіньце мяне ў мора, - і мора аціхне для вас, бо я ведаю, што празь мяне спасьцігла вас гэта вялікая бура».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І сказаў ён ім: «Вазьміце мяне і кіньце ў мора, і мора перастане хвалявацца супраць вас; бо ведаю, што дзеля мяне паднялася гэтая бура супраць вас».

Глядзіце раздзел



ЁНЫ 1:12
10 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід ГОСПАДУ, калі ўбачыў анёла, які забіваў народ: «Вось, я саграшыў, я вінаваты, але гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Прашу, няхай рука Твая будзе супраць мяне і супраць дому бацькі майго!»


І сказаў Давід Богу: «Ці ж ня я сказаў, каб палічыць народ? І я — той, хто саграшыў і ўчыніў злачынства. А гэтыя авечкі, што яны зрабілі? ГОС­ПАДЗЕ, Божа мой! Няхай будзе рука Твая на мне і на доме бацькі майго, а ў народзе Тваім няхай ня будзе загубы».


Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая [шкодзіць], а праведнасьць твая [патрэбна] сыну чалавечаму.


Мудрасьць лепшая за зброю ваенную, а адзін грэшнік зьнішчыць шмат добрага.


І сказалі яму: «Што нам зрабіць з табою, каб сьціхла мора?», бо мора ўсё больш бушавала.


І моцна веславалі тыя людзі, каб вярнуцца на сухую зямлю, і не маглі, бо мора больш і больш бушавала суп­раць іх.


і ня думаеце, што карысьней для нас, каб адзін чалавек памёр за народ, чым каб увесь народ загінуў».


і сказаў: “Ня бойся, Паўле! Ты мусіш стаць перад цэзарам, і вось, Бог дараваў табе ўсіх, што плывуць з табою”.


Таму сыны Ізраіля не ўстаялі перад ворагамі сваімі і ўцяклі ад іх, бо яны падпалі пад закляцьце. Ня буду Я больш з вамі, пакуль ня вынішчыце спаміж сябе заклятага.