І ўсіх ваяроў сем тысячаў, і кавалёў, і цесьляроў тысячу, і ўсіх волатаў, здатных да вайны, вывеў валадар Бабілону ў няволю, у Бабілон.
4 ЦАРСТВАЎ 24:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерусалім, усіх князёў, усіх ваяроў мужных, дзесяць тысячаў палонных, і ўсіх кавалёў і цесьляроў. І не засталося нікога, толькі галота людзей зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сьсяліў увесь Ерусалім, і ўсіх князёў, і ўсё адважнае войска, - дзесяць тысяч было пераселеных, - і ўсіх цесьляроў і кавалёў; нікога не засталося, апрача беднага люду зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерузалім, і ўсіх князёў, і ўсіх ваяроў, дзесяць тысяч палонных; і ўсіх майстроў і будаўнікоў; і засталіся толькі найбяднейшыя людзі з народа зямлі. |
І ўсіх ваяроў сем тысячаў, і кавалёў, і цесьляроў тысячу, і ўсіх волатаў, здатных да вайны, вывеў валадар Бабілону ў няволю, у Бабілон.
І некаторых з галоты зямлі начальнік целаахоўнікаў пакінуў як вінаградараў і земляробаў.
І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае.
Гэта сыны краіны [Юдэйскай], якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, бо іх Навухаданосар, валадар Бабілонскі, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.
І прыйшоў Ханані, адзін з братоў маіх, ён і мужы з Юдэі. І я спытаўся ў іх пра Юдэяў, што [там] засталіся, якія ўцяклі ад палону, і пра Ерусалім.
які быў узяты з Ерусаліму разам з палонам, які быў выведзены з Ехоніем, валадаром Юды, якога перасяліў Навухаданосар, валадар Бабілонскі.
якое не забраў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, калі павёў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і ўсіх шляхетных Юды і Ерусаліму.
І Ехонію, сына Егаякіма, валадара Юды, і ўсіх выгнанцаў з Юды, якія пайшлі ў Бабілон, Я прывяду на месца гэтае, кажа ГОСПАД, бо Я зламлю ярмо валадара Бабілонскага».
пасьля выхаду з Ерусаліму валадара Ехоніі, маці валадара, эўнухаў і князёў Юды і Ерусаліму, кавалёў і рамесьнікаў з Ерусаліму.
А частку людзей убогіх, якія ня мелі анічога, пакінуў Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, у зямлі Юды і даў ім вінаграднікі і палі ў той дзень.
І пачулі ўсе князі войскаў, якія [былі] ў полі, яны самі і людзі іхнія, што валадар Бабілонскі вызначыў над краем Гедалію, сына Ахікама, і што даручыў яму мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і ўбогіх зямлі, якія не былі выгнаныя ў Бабілон.
А [некаторых] з галоты народу зямлі пакінуў Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, як вінаградараў і земляробаў.
Вось народ, які выгнаў [у няволю] Навухаданосар: у сёмым годзе — тры тысячы дваццаць тры Юдэі;
каб было валадарства пакорным, не паўставала, але захоўвала запавет ягоны, каб быць верным яму.
І скажаш: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вялікі арол з вялікімі крыламі, з доўгімі пёрамі, з рознакаляровым пер’ем, прыляцеў на Лібан і сарваў вершаліну кедра.
Ёсія нарадзіў Ёакіма; Ёакім нарадзіў Ехонію і братоў ягоных перад перасяленьнем у Бабілон.
А пасьля перасяленьня ў Бабілон Ехонія нарадзіў Салятыэля; Салятыэль нарадзіў Зэрубабэля;
Гэтак усіх пакаленьняў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць пакаленьняў; ад Давіда да перасяленьня ў Бабілон чатырнаццаць пакаленьняў; і ад перасяленьня ў Бабілон да Хрыста чатырнаццаць пакаленьняў.
Цябе і валадара твайго, якога ты паставіш над сабою, завядзе ГОСПАД да народу, якога ня ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і камяню,
А ў-ва ўсёй зямлі Ізраіля не было тады аніводнага каваля, бо Філістынцы казалі: «Няхай Гебраі ня зробяць ані мяча, ані дзіды».