4 ЦАРСТВАЎ 21:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і пяцьдзясят пяць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Хефцыба. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дванаццаць гадоў было Манасію, калі зацараваў, і пяцьдзясят гадоў валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Хэфцыба. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў царом, і пяцьдзесят пяць гадоў ён цараваў у Ерузаліме. Маці яго называлася Хапсіба. |
І супачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго вышэй магілаў сыноў Давіда, і ўшанавалі яго пасьля сьмерці ягонай увесь Юда і жыхары Ерусаліму. І пачаў валадарыць Манаса, сын ягоны, пасьля яго.
Дваццаць гадоў было Манасе, калі ён пачаў валадарыць, і пяцьдзясят гадоў ён валадарыў у Ерусаліме.
Яна — ланя ласкавая і сарна прыгожая, грудзі ейныя няхай напойваюць цябе ў-ва ўсякую часіну, у каханьні яе мей асалоду заўсёды.
І ня будуць больш казаць пра цябе “пакінутая”, і пра зямлю тваю ня будуць больш казаць “спустошаная”, бо назавуць цябе “Маё ўпадабаньне ў ёй”, а зямлю тваю — “замужняя”, бо ўпадабаў цябе ГОСПАД, і зямля твая будзе замужам.
І Я аддам іх на страхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі з-за Манасы, сына Эзэкіі, валадара Юды, за тое, што ён учыніў у Ерусаліме”.