4 ЦАРСТВАЎ 20:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я дадам да дзён тваіх пятнаццаць гадоў, і выратую з рукі валадара Асірыі цябе і горад гэты, і Я абараню горад гэты дзеля Сябе і дзеля Давіда, слугі Майго”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дадам да дзён тваіх пятнацаць гадоў, і ад рукі цара Асірыйскага ўратую цябе і горад гэты, і абараню горад гэты дзеля Сябе і дзеля Давіда, раба Майго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я дадам да дзён тваіх пятнаццаць гадоў; і вызвалю з рукі цара асірыйцаў цябе і горад гэты, і вазьму пад апеку горад гэты дзеля Сябе і дзеля Давіда, паслугача Майго”». |
І сказаў Ісая: «Вазьміце аладку з фігаў». І ўзялі яе, і палажылі на скулу, і [Эзэкія] ачуняў.
І выратаваў ГОСПАД Эзэкію і жыхароў Ерусаліму ад рукі Сэнахерыва, валадара Асірыі, і ад рукі ўсіх; і вёў іх паўсюль.
Дзеля гэтага так кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў: «Народ Мой, які жыве на Сыёне, ня бойся Асірыі, якая дубцом б’е цябе і кій свой падымае, як на шляху Эгіпецкім.
і сказаў: “Ня бойся, Паўле! Ты мусіш стаць перад цэзарам, і вось, Бог дараваў табе ўсіх, што плывуць з табою”.