4 ЦАРСТВАЎ 2:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ільля Элісэю: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне аж у Бэтэль». І сказаў Элісэй: «Як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, не пакіну цябе». І зыйшлі яны ў Бэтэль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ільля Елісею: застанься тут, бо Гасподзь пасылае мяне ў Вэтыль. Але Елісей сказаў: жывы Гасподзь і жывая душа твая! не пакіну цябе. І пайшлі яны ў Вэтыль. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў Ілля Элісею: «Застанься тут, бо Госпад паслаў мяне аж у Бэтэль». Элісей адказаў яму: «Жыве Госпад і ты жыві, не пакіну цябе». І прыйшлі яны ў Бэтэль, |
І радзіўся валадар, і зрабіў двух залатых быкоў і сказаў [народу]: «Далёка для вас хадзіць у Ерусалім! Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
І ўзыйшоў ён да ахвярніка, які зрабіў у Бэтэлі, у пятнаццаты дзень восьмага месяца, які вызначыў паводле [намеру] сэрца свайго, і ўстанавіў сьвята для сыноў Ізраіля. І ўзыйшоў ён да ахвярніка, каб кадзіць.
І адтуль пайшоў ён у Бэтэль. І калі ён ішоў дарогаю, малыя хлопцы выбеглі з гораду і сьмяяліся з яго, і казалі яму: «Ідзі, лысы! Ідзі, лысы!»
І сказаў яму Ільля: «Элісэй, застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне ў Ерыхон». А ён сказаў: «Як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, не пакіну цябе». І прыйшлі яны ў Ерыхон.
І сказаў яму Ільля: «Застанься тут, бо ГОСПАД паслаў мяне да Ярдану». А ён сказаў: «Як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, не пакіну цябе». І пайшлі яны абодва [разам].
І маці хлопца сказала: «Як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, не пакіну цябе!» І [Элісэй] устаў, і пайшоў з ёю.
І калі будзеш прысягаць: “Як жывы ГОСПАД!” у праўдзе, судзе і праведнасьці, народы будуць дабраслаўляцца і будуць хваліцца ў Ім.
Яны выйшлі ад нас, але не былі ад нас; бо, калі б яны былі ад нас, засталіся б з намі; але [выйшлі], каб выявілася, што ня ўсе ад нас.
І сказала [Ганна]: «Прашу, гаспадару мой, няхай жыве душа твая, гаспадару. Я — тая самая жанчына, якая стаяла тут перад табой і маліла ГОСПАДА.
Калі Саўл убачыў Давіда, які выходзіў насустрач Філістынцу, ён сказаў Абнэру, начальніку войска: «Абнэр, чый сын юнак гэты?» І сказаў Абнэр: «Як жывая душа твая, валадару, ня ведаю».
І цяпер, гаспадару мой, як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, ГОСПАД устрымаў цябе ад праліцьця крыві і помсты на сваю руку, і цяпер ворагі твае і ўсе, што шукаюць няшчасьця гаспадару майму, падобнымі няхай стануцца да Наваля.