І рабіў ён ганебнае, ходзячы за ідаламі і [робячы] ўсё, што рабілі Амарэйцы, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
4 ЦАРСТВАЎ 17:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і служылі ідалам, пра якіх ГОСПАД гаварыў ім, каб не рабілі гэтага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і служылі ідалам, пра якіх казаў ім Гасподзь: не рабеце гэтага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і служылі паганым ідалам, пра якіх Госпад гаварыў ім, каб не рабілі гэтага. |
І рабіў ён ганебнае, ходзячы за ідаламі і [робячы] ўсё, што рабілі Амарэйцы, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
І кадзілі яны там на ўсіх узгорках, як народы, якіх ГОСПАД выгнаў перад абліччам іхнім, і рабілі рэчы ліхія, і гнявілі ГОСПАДА,
бо ня будзеш пакланяцца богу іншаму, акрамя ГОСПАДА; Зайздросны імя Ягонае, Ён — Бог зайздросны.
І Я ўвёў іх у зямлю тую, якую, падняўшы руку Маю, [абяцаў] даць ім, і яны ўбачылі кожны ўзгорак высокі і кожнае дрэва рассахатае, і складалі там свае ахвяры крывавыя і складалі там свае дары агідныя, і складалі там свае ахвяры пахкія, і вылівалі там свае ахвяры вадкія.
Не рабіце сабе ідалаў і выяваў, і не стаўляйце слупоў, і каменных фігураў не стаўляйце ў зямлі вашай, каб пакланяцца ім. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш.
І не сябруйце з тымі народамі, якія між вамі засталіся, і ня ўзгадвайце імёны багоў іхніх, і не прысягайце імі, і не служыце ім, і не пакланяйцеся ім,