І будавалі яны сабе ўзгоркі, слупы і Астартаў на кожным узгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным.
4 ЦАРСТВАЎ 17:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паставілі яны сабе слупы і Астартаў на кожным узгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паставілі ў сябе статуі і выявы Астартаў на кожным высокім пагорку і пад кожным цяністым дрэвам; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паставілі яны сабе слупы і выявы на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам. |
І будавалі яны сабе ўзгоркі, слупы і Астартаў на кожным узгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным.
І складаў ён ахвяры, і кадзіў на ўзгорках, на ўзвышшах, і пад кожным дрэвам зялёным.
І кадзілі яны там на ўсіх узгорках, як народы, якіх ГОСПАД выгнаў перад абліччам іхнім, і рабілі рэчы ліхія, і гнявілі ГОСПАДА,
Сьцеражыся, не заключай запавет з жыхарамі той зямлі, у якую ты ўвойдзеш, каб ён ня стаўся пасткаю сярод цябе.
І напоўнілася зямля ягоная ідаламі, і ён пакланяецца творам рук сваіх, таму, што зрабілі пальцы ягоныя.
Вы распаляецеся [юрлівасьцю] да ідалаў пад кожным дрэвам зялёным, забіваеце [ў ахвяру] дзяцей у ярах і ў шчылінах скалаў.
І сказаў мне ГОСПАД у дні валадара Ёсіі: «Ці ты бачыў, што зрабіла [дачка] Ізраіля, адступніца? Яна хадзіла на кожную гару высокую і пад кожнае дрэва зялёнае, і чыжаложыла там.
І Я ўвёў іх у зямлю тую, якую, падняўшы руку Маю, [абяцаў] даць ім, і яны ўбачылі кожны ўзгорак высокі і кожнае дрэва рассахатае, і складалі там свае ахвяры крывавыя і складалі там свае дары агідныя, і складалі там свае ахвяры пахкія, і вылівалі там свае ахвяры вадкія.
Не рабіце сабе ідалаў і выяваў, і не стаўляйце слупоў, і каменных фігураў не стаўляйце ў зямлі вашай, каб пакланяцца ім. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш.