А калі споўняцца дні твае і ты супачынеш з бацькамі тваімі, Я ўзбуджу насеньне тваё пасьля цябе, якое выйдзе з нутра твайго, і ўмацую валадарства ягонае.
4 ЦАРСТВАЎ 10:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І супачыў Егу з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі. І заваладарыў Егаахаз, сын ягоны, пасьля яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спачыў Іуй з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі. І зацараваў Ёахаз, сын ягоны, замест яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І супачыў Егу з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі; і па ім цараваў сын яго Ёахаз. |
А калі споўняцца дні твае і ты супачынеш з бацькамі тваімі, Я ўзбуджу насеньне тваё пасьля цябе, якое выйдзе з нутра твайго, і ўмацую валадарства ягонае.
Іначай, калі ты, гаспадару мой, валадар, засьнеш з бацькамі сваімі, я і сын мой Салямон будуць [абвешчаны] грэшнікамі».
А дзён, калі валадарыў Ерабаам, [было] дваццаць два гады. І супачыў ён з бацькамі сваімі, і заваладарыў Надаў, сын ягоны, пасьля яго.
І супачыў Рэхабаам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда. А імя маці ягонай — Наама Аманянка. А пасьля яго валадаром стаў Абіям, сын ягоны.
І ГОСПАД сказаў Егу: «За тое, што ты добра выканаў тое, што слушнае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахава, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраіля аж да чацьвёртага пакаленьня».
А іншыя дзеяньні Егу, і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
У дваццаць трэцім годзе Ёаша, сына Ахазіі, валадара Юды, Егаахаз, сын Егу, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на сямнаццаць гадоў.
І супачыў Егаахаз з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі. І стаў валадаром Егааш, сын ягоны, пасьля яго.