І забралі катлы, лапаткі, нажніцы, лыжкі і ўвесь посуд мядзяны, якім карысталіся пры служэньні.
3 ЦАРСТВАЎ 7:47 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І парастаўляў Салямон усе гэтыя прылады. І было іх так шмат, што вагі медзі нельга было палічыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставіў Саламон усе гэтыя рэчы на месца. З прычыны іх вялікага мноства, вага медзі ня вызначаная. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І парасстаўляў Саламон усе прылады; а было іх так многа, што вагі медзі нельга было палічыць. |
І забралі катлы, лапаткі, нажніцы, лыжкі і ўвесь посуд мядзяны, якім карысталіся пры служэньні.
А медзі з двух слупоў і аднаго мора, і падставаў, якія Салямон зрабіў для Дому ГОСПАДА, нельга было зважыць.
І вось, я ў нястачы сваёй падрыхтаваў для Дому ГОСПАДА золата сто тысячаў талентаў і срэбра тысяча тысячаў талентаў, а медзі і жалезу няма вагі, бо іх мноства. І дрэва, і камяні я падрыхтаваў, а ты яшчэ дадай да гэтага.
І мноства жалеза на цьвікі для брамных варотаў і на клямкі падрыхтаваў Давід, і мноства медзі, [што] не было вагі,
І зрабіў Салямон усе начыньні гэтыя ў вялікім мностве, што не даведваліся вагі медзі.
І два слупы, адно мора, дванаццаць валоў мядзяных, [медзь] ад падставаў, якія зрабіў для Дому ГОСПАДА валадар Салямон, і нельга было зважыць медзі з усіх тых рэчаў.