І былі [сьцены] кедровыя ўнутры ўпрыгожаныя рэзьбленымі пладамі і кветкамі. Усё было з кедру, і камяня не было відаць [на сьценах].
3 ЦАРСТВАЎ 6:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І на дзьвюх паловах дзьвярэй з дрэва аліўкавага ён выразаў херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пакрыў іх золатам. І пакрыў золатам херувімаў і пальмы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На двух палавінах дзьвярэй з масьлічнага дрэва ён зрабіў розных херувімаў і пальмы і кветкі, якія распускаюцца, і абклаў золатам; пакрыў золатам і херувімаў і пальмы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І на дзвюх паловах дзвярэй з аліўкавага дрэва ён выразаў херубінаў, і пальмы, і кветкі, што распусціліся, і пакрыў іх золатам, золатам пакрыўшы херубінаў, і пальмы, і ўсё астатняе. |
І былі [сьцены] кедровыя ўнутры ўпрыгожаныя рэзьбленымі пладамі і кветкамі. Усё было з кедру, і камяня не было відаць [на сьценах].
А на ўсіх сьценах Дому кругом, унутры і звонку, выразаў выявы херувімаў, пальмаў і кветак, што красуюць.
І гэтаксама зрабіў на ўваходзе ў сьвятыню чатырохвугольныя вушакі з дрэва аліўкавага,
і нажніцы, і місы, і крапільніцы, і кадзільніцы са шчырага золата; і ўваход у Дом, унутраныя дзьверы ягоныя ў Сьвятое Сьвятых, і дзьверы Дому сьвятыні — з золата.
І закратаваныя вокны [былі] наўкола з усіх бакоў у вартоўнях і ў філярах іхніх у сярэдзіну, і таксама былі вокны наўкола прысенку ў сярэдзіну, а на філярах — пальмы.
зроблены херувімы і пальмы, па адной пальме паміж двума херувімамі; і два абліччы ў [кожнага] херувіма,