І сталася пасьля тых падзеяў. Набот з Езрээлю меў вінаграднік у Езрээлі побач з палацам Ахава, валадара Самарыі.
3 ЦАРСТВАЎ 21:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі Ахаў пачуў, што Набот памёр, устаў Ахаў і пайшоў у вінаграднік Набота з Езрээлю, каб узяць яго на ўласнасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пачуў Ахаў, што Навутэй быў забіты, устаў Ахаў, каб пайсьці ў вінаграднік Навутэя Ізрэельцяніна і ўзяць яго ў валоданьне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі Ахаб пачуў, што, напэўна, Набот памёр, ён устаў і пайшоў у вінаграднік Набота езрагэльца, каб узяць яго ва ўласнасць. |
І сталася пасьля тых падзеяў. Набот з Езрээлю меў вінаграднік у Езрээлі побач з палацам Ахава, валадара Самарыі.
І сталася, калі Езабэль пачула, што Набот укаменаваны і памёр, яна сказала Ахаву: «Устань і вазьмі вінаграднік Набота з Езрээлю, які не згадзіўся за срэбра аддаць яго табе, бо Набот ужо не жыве, але памёр».
І прыйшоў ён у Афэль, і забраў [рэчы гэтыя] з рук іхніх, і палажыў у доме, а людзей тых выправіў, і яны пайшлі.
І Ярам сказаў: «Запрагай [калясьніцу]!» І запрэглі калясьніцу ягоную, і Ярам, валадар Ізраіля, і Ахазія, валадар Юды, кожны ў калясьніцы сваёй, выехалі насустрач Егу, і спаткалі яго на полі Набота з Езрээлю.
Хто ходзіць у праведнасьці і гаворыць праўдзіва, хто брыдзіцца прыбыткам з рабаваньня, хто стрымлівае далоні свае, каб прымаць хабар, хто затыкае вушы свае, каб ня чуць пра [праліцьцё] крыві, і заплюшчвае вочы, каб не глядзець на зло,
Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і ўхваляюць тых, хто робіць [гэтае].
Пакінуўшы просты шлях, яны заблукалі, ідучы па шляху Білеама Басоравага, які палюбіў нагароду няправеднасьці,