І, падзяліўшыся, напаў на іх ноччу, ён і слугі ягоныя, і разьбіў іх, і гнаў іх аж да Ховы, што зьлева ад Дамаску.
3 ЦАРСТВАЎ 11:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён сабраў да сябе людзей і стаўся правадыром аддзелу. І калі Давід перамог іх, яны пайшлі ў Дамаск, і там жылі, і валадарылі ў Дамаску. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і, сабраўшы вакол сябе людзей, зрабіўся начальнікам шайкі, пасьля таго, як Давід разьбіў Адраазара; і пайшлі яны ў Дамаск, і ўсяліліся там, і валадарылі ў Дамаску. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён сабраў да сябе людзей і стаўся правадыром банды, калі Давід забіваў іх, яны пайшлі ў Дамаск, і там абжыліся, і панавалі ў Дамаску. |
І, падзяліўшыся, напаў на іх ноччу, ён і слугі ягоныя, і разьбіў іх, і гнаў іх аж да Ховы, што зьлева ад Дамаску.
І ўцяклі Сірыйцы перад абліччам Ізраіля, і Давід выбіў у Сірыйцаў семсот калясьніцаў і сорак тысячаў вершнікаў. І забіў ён Шабаха, начальніка войска, і ён памёр там.
І ўбачылі сыны Амона, што сталіся яны ненавіснымі Давіду, і паслалі сыны Амона, і нанялі Сірыйцаў з Бэт-Рэхова і Сірыйцаў з Цовы, дваццаць тысячаў пяхотнікаў, і тысячу ваяроў ад валадара Маахі, і з Тову дванаццаць тысячаў чалавек.
І выйшлі сыны Амона, і сталі ў шыхт перад уваходам у браму. А Сірыйцы з Цовы і Рэхову і людзі з Тову і Маахі асобна [стаялі] ў полі.
І пабіў Давід Гададэзэра, сына Рэхова, валадара Цовы, калі той пайшоў, каб паставіць руку сваю над ракой Эўфрат.
І быў ён супраціўнікам Ізраіля ў-ва ўсе дні Салямона. І ненавідзеў ён Ізраіля, як і Гадад, і ён валадарыў у Сірыі.
І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:
І сказаў яму ГОСПАД: «Ідзі і вярніся ў Дамаск шляхам сваім праз пустыню. І прыйдзеш, і памажаш Хазаэля на валадара Сірыі,
І сказаў яму [Бэн-Гадад]: «Гарады, якія бацька мой забраў у бацькі твайго, я вярну. І ты можаш мець у Дамаску вуліцы, як бацька мой меў у Самарыі». [Ахаў сказаў]: «З гэтым запаветам адпушчу цябе». І заключыў ён з ім запавет, і адпусьціў яго.
А іншыя дзеяньні Ерабаама, і мужнасьць ягоная, з якой ён ваяваў і з якою вярнуў Ізраілю Дамаск і Хамат Юдэйскі, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
І прыйшоў Элісэй у Дамаск, а ў той час хварэў Бэн-Гадад, валадар Сірыі. І паведамілі яму, кажучы: «Прыйшоў сюды чалавек Божы».
і прасіў у яго лісты ў Дамаск да сынагогаў, каб, калі знойдзе некага, хто ёсьць на гэтым шляху, як мужчынаў, так і жанчынаў, зьвязаўшы, весьці ў Ерусалім.