І спалохаліся, і паўскоквалі ўсе, запрошаныя Адоніем, і кожны з іх пайшоў дарогаю сваёй.
3 ЦАРСТВАЎ 1:50 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Адонія, баючыся [стаць] перад абліччам Салямона, устаў, і пайшоў, і ўхапіўся за рогі ахвярніка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Аданія, баючыся Саламона, устаў і пайшоў і ўхапіўся за рогі ахвярніка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Адонія, баючыся Саламона, устаў і пайшоў, і ўхапіўся за рогі ахвярніка. |
І спалохаліся, і паўскоквалі ўсе, запрошаныя Адоніем, і кожны з іх пайшоў дарогаю сваёй.
І паведамілі Салямону, кажучы: «Вось, Адонія баіцца валадара Салямона, і вось, ён ухапіўся за рогі ахвярніка, кажучы: “Няхай сёньня прысягне мне валадар Салямон, што не заб’е слугі свайго мячом”».
І дайшла вестка [пра гэта] да Ёава, бо Ёаў прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся. І ўцёк Ёаў у Намёт ГОСПАДА, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.
ГОСПАД ёсьць Бог, Ён асьвятліў нас; прывяжыце вяроўкамі сьвяточную [ахвяру] да рагоў ахвярніку!
А калі хто намысьліў супраць бліжняга свайго, каб забіць яго падступна, ад ахвярніка Майго возьмеш яго на сьмерць.
I зробіш рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго будуць выходзіць рогі ягоныя, і пакрыеш іх медзьдзю.
I будзе спраўляць Аарон перамольваньне над рогамі яго раз у год. Крывёю ахвяры за грэх раз у год перамольваньнем будзе перамольваць на ім за пакаленьні вашыя. Гэта сьвятое сьвятых для ГОСПАДА».
I зрабіў рогі ягоныя на чатырох вуглах ягоных, з яго выходзілі рогі ягоныя; і пакрыў іх медзьдзю.