Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 1:42 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ён яшчэ гаварыў, і вось, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара сьвятара. І сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты — чалавек шчыры і добрае абвесьціш».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Яшчэ ён гаварыў, як прыйшоў Ёнатан, сын сьвятара Авіятара. І сказаў Аданія: увайдзі; ты - сумленны чалавек і нясеш добрую вестку.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара, святара; сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты чалавек дастойны і добрае нам абвяшчаеш».

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 1:42
10 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў валадар Цадоку сьвятару: «Ці ж ты не відушчы? Вяртайся ў горад у супакоі. Ахімаац, сын твой, і Ёнатан, сын Абіятара, абодва сыны вашыя [застануцца] з вамі.


Вось, з імі два сыны іхнія, Ахімаац у Цадока і Ёнатан у Абіятара. Праз іх перакажаш кожнае слова, якое пачуеш».


А Ёнатан і Ахімаац стаялі ў Эн-Рагэлі, і прыйшла служка, і паведаміла ім [вестку], і яны пайшлі, каб паведа­міць валадару Давіду, і яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.


І паведаміў вартаўнік: «Я бачу, што хада першага як бег Ахімааца, сына Цадока». І сказаў валадар: «Ён — чалавек добры, прыходзіць з доб­рай весткай».


І пачуў [гэта] Адонія і ўсе запрошаныя ім, а ўжо яны скончылі есьці. І Ёаў пачуў гук рогу, і сказаў: «Што гэта за гоман узрушанага гораду?»


І адказаў Ёнатан, і сказаў Адоніі: «Зусім не! Гаспадар наш, валадар Давід, зрабіў валадаром Салямона,


І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ці я табе не казаў, што ён не прарочыць мне добрае, але [прарочыць] ліхое?»


І сталася, калі Ярам убачыў Егу, ён сказаў: «Ці з мірам ты, Егу?» Той сказаў: “Што [значыць] “з мірам”, калі [працягваецца] распуста Езабэлі, маці тваёй, і чараўніцтва ейнае».


Няма супакою для бязбожных, кажа Бог мой.