І пайшлі з ім людзі Ёава, Керэты, і Пэлеты, і ўсе волаты. І выйшлі яны з Ерусаліму даганяць Шэву, сына Біхры.
2 ЦАРСТВАЎ 23:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта зрабіў Бэная, сын Егаяды, і ён меў імя між трох волатаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вось, што зрабіў Ванэя, сын Ёдаеў, і ён быў у славе ў трох адважных; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта выканаў Баная, сын Ёяды, і быў ён у славе між трыццаццю наймужнейшымі. |
І пайшлі з ім людзі Ёава, Керэты, і Пэлеты, і ўсе волаты. І выйшлі яны з Ерусаліму даганяць Шэву, сына Біхры.
І Бэная, сын Егаяды з Кабцээлю, сын мужа адважнага, [слаўны] шматлікімі справамі. Ён перамог двух ільвоў Мааву, і ён зыйшоў, і забіў ільва ў яме ў дзень завеі.
І ён забіў Эгіпцяніна, чалавека вялізнага. У руцэ Эгіпцяніна [была] дзіда, а ён пайшоў на яго з кіем, і вырваў з рукі Эгіпцяніна дзіду, і забіў яго дзідаю ягонай.
Быў ён паважаны сярод трыццаці, але тым тром не дараўняўся. І Давід паставіў яго над вартаю сваёй.