2 ЦАРСТВАЎ 19:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Абсалом, якога мы памазалі на валадара, загінуў у баі. Чаму цяпер маўчыце і не вяртаеце валадара?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І цар Давід паслаў сказаць сьвятарам Садоку і Авіятару: скажэце старэйшынам Юдавым: навошта вы хочаце быць апошнімі, каб вярнуць цара ў дом ягоны, тады як словы ўсяго Ізраіля дайшлі да цара ў дом ягоны? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў цар па Садока і Абіятара, святароў, кажучы: «Прамаўляйце да старэйшын Юды, кажучы ім: “Чаму вы марудзіце, каб вярнуць цара ў свой дом? |
І сказаў Ёаў: «Не хачу марудзіць з табою». І ўзяў ён у далоні свае тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дубе.
І спрачаўся ўвесь народ у-ва ўсіх каленах Ізраіля, кажучы: «Валадар вызваліў нас з рук ворагаў нашых, і ён вызваліў нас з рук Філістынцаў. І цяпер уцёк з зямлі перад Абсаломам.
І пайшоў валадар у Гільгал, і Кімгам пайшоў з ім. І ўвесь народ Юды перайшоў разам з валадаром, і таксама палова народу Ізраіля.
І паставіў валадар Бэнаю, сына Егаяды, начальнікам над войскам замест яго, а Цадока сьвятара паставіў валадар на месца Абіятара.
Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.
Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: «Пагадзіцеся з Богам».
не таму, што ня маем улады, але каб сябе саміх даць вам за прыклад дзеля перайманьня нас.