I сказаў яму Юда, кажучы: «Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”.
2 ЦАРСТВАЎ 14:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар: «Няхай вернецца Абсалом у дом свой, але аблічча майго ён ня ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, але аблічча валадара ня ўбачыў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў цар: хай ён вернецца ў дом свой, а твару майго ня бачыць. І пайшоў Авэсалом у свой дом, а твару царскага ня бачыў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў цар: «Няхай вернецца ён у дом свой, і хай аблічча майго ён не ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, а аблічча цара не бачыў. |
I сказаў яму Юда, кажучы: «Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”.
І сказаў ёй Абсалом, брат ейны: «Ці Амнон, брат твой, быў з табою? Цяпер сястра мая, супакойся, бо ён — брат твой. Не бяры гэтага да сэрца свайго». І засталася збалелая Тамар у доме Абсалома, брата свайго.
І сказаў [Давід]: «Добра, я заключу з табой запавет, але толькі прашу цябе пра адну рэч, кажучы: “Ты ня ўбачыш аблічча майго, калі не прывядзеш Міхаль, дачку Саўла, калі прыйдзеш убачыць аблічча маё”».
I сказаў [Майсею] фараон: «Ідзі ад мяне! Сьцеражыся, каб ты ня бачыў больш аблічча маё, бо ў той дзень, калі ты ўбачыш аблічча маё, памрэш».