І сказаў пасланец Давіду: «Яны мелі перавагу над намі, і яны выйшлі супраць нас у поле, але мы змагаліся з імі аж да брамы [гораду].
2 ЦАРСТВАЎ 11:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І лучнікі стралялі ў слугаў тваіх стрэламі з муру, і загінулі слугі валадара, і слуга твой Урыя Хет загінуў таксама». Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады стралялі стралкі са сьцяны па рабах тваіх, і памерлі некаторыя з рабоў цара; памёр таксама і раб твой Урыя Хэтэянін. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І лучнікі пускалі ў паслугачоў тваіх стрэлы зверху з мура; і загінулі паслугачы цара, а таксама паслугач твой Урыя Хетэй загінуў». |
І сказаў пасланец Давіду: «Яны мелі перавагу над намі, і яны выйшлі супраць нас у поле, але мы змагаліся з імі аж да брамы [гораду].
І сказаў Давід пасланцу: «Так скажы Ёаву: “Няхай ня будзе ў вачах тваіх тое, што сталася, бо меч дасягае раз таго, другі раз іншага. Будзь мужны ў вайне супраць гораду і зьнішчы яго”. І ты падбадзёр яго».
Пусьцілі мы [стрэлы] ў іх, загінуў Хешбон аж да Дыбону. Зьнішчылі мы [ўсё] аж да Нофы і аж да Мэдэвы».
І адказаў Давід, і сказаў Ахімэлеху Хету і Абішаю, сыну Цэруі, брату Ёава, кажучы: «Хто пойдзе са мною ў табар да Саўла?» І сказаў Абішай: «Я пайду з табой».