Калі ты, слухаючы, будзеш слухаць голас ягоны і зробіш усё, што Я прамоўлю, Я буду ворагам ворагаў тваіх і буду ўціскаць тых, што ўціскаюць цябе.
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо праведна перад Богам аднагарадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо праведна прад Богам - тым, хто вас зьневажае, плаціць смуткам, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо справядліва ёсць у Бога адгадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць, |
Калі ты, слухаючы, будзеш слухаць голас ягоны і зробіш усё, што Я прамоўлю, Я буду ворагам ворагаў тваіх і буду ўціскаць тых, што ўціскаюць цябе.
Сказаў я ў сэрцы маім: “Праведніка і бязбожніка будзе судзіць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч і на кожную справу”.
І Я прымушу крыўдзіцеляў тваіх есьці цела сваё, і ўласнай крывёю яны нап’юцца, быццам маладым віном. І даведаецца кожнае цела, што Я — ГОСПАД, Збаўца твой і Адкупіцель твой, Моцны Якуба».
Склічце лучнікаў супраць Бабілону. Вы ўсе, якія нацягваеце лукі, станьце табарам вакол яго, няхай ніхто не ўцячэ. Аднагарадзіце яму паводле справаў ягоных і тое, што ён вам рабіў, зрабіце яму, бо ён выхваляўся супраць ГОСПАДА, супраць Сьвятога Ізраіля!
Бо гэта сказаў ГОСПАД Магуцьцяў: “Дзеля славы [Сваёй] Ён паслаў мяне да народаў, якія рабавалі вас, бо хто дакранаецца да вас, дакранаецца да зрэнкі вока Ягонага.
А хто робіць крыўду, атрымае паводле зробленае крыўды, бо няма [ў Бога] ўзіраньня на аблічча.
Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.
І загневаліся пагане, і прыйшоў гнеў Твой, і час судзіць мёртвых і даць нагароду слугам Тваім прарокам і сьвятым, і тым, якія баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і вынішчыць тых, якія нішчаць зямлю».
Хто не спалохаецца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Тваё? Бо адзін Ты — Сьвяты, бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо выявілася праведнасьць Твая».
Весяліся над ім, неба і сьвятыя апосталы і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго».
Бо слушныя і справядлівыя суды Ягоныя, бо засудзіў Ён вялікую распусьніцу, якая паганіла зямлю распустаю сваёю, і адпомсьціў за кроў слугаў Сваіх ад рукі яе».
І закрычалі яны голасам вялікім, кажучы: «Дакуль, Уладару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня помсьціш за кроў нашу жыхарам зямлі?»