2 ЛЕТАПІСАЎ 33:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прамаўляў ГОСПАД да Манасы і народу ягонага, яле яны не зважалі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І гаварыў Гасподзь Манасіі і народу яго, але яны ня слухалі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І перасцярог Госпад яго і народ яго, і не пажадалі яны зважаць на гэта. |
А іншыя дзеяньні Манасы, і малітва ягоная да Бога свайго, і словы відушчых, якія прамаўлялі да яго ў імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля, вось, яны ў летапісе валадароў Ізраіля.
І зьвёў Манаса Юду і жыхароў Ерусаліму, каб рабілі горш за народы, якіх ГОСПАД выгубіў перад абліччам сыноў Ізраіля!
Вось жа я клікала, але вы адмаўляліся, працягвала руку сваю, але ніхто не зьвярнуў увагі.
Ня будзьце як бацькі вашыя, да якіх клікалі прарокі, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Адвярніцеся, прашу, ад шляхоў сваіх злых і ад учынкаў сваіх злых; але яны ня слухалі і не зважалі на Мяне, кажа ГОСПАД”.