Гэта сыны Левія, паводле дамоў бацькоў сваіх, галовы [дамоў] бацькоў, паводле сьпісаў сваіх, паводле ліку імёнаў, паводле галоваў іхніх, якія рабілі працу служэньня ў Доме ГОСПАДА, ад дваццаці гадоў і вышэй.
2 ЛЕТАПІСАЎ 31:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і ўнесеным у сьпіс сьвятарам, паводле дому бацькоў іхніх, і лявітам ад дваццаці гадоў і вышэй паводле абавязкаў іхніх і паводле чэргаў іхніх, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўнесеным у сьпіс сьвятарам, паводле пакаленьняў іх і лявітам ад дваццаці гадоў і вышэй, паводле пасадаў іхніх, паводле аддзелаў іх, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Святароў палічылі па іх родах і левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй — па іх абавязках і чэргах. |
Гэта сыны Левія, паводле дамоў бацькоў сваіх, галовы [дамоў] бацькоў, паводле сьпісаў сваіх, паводле ліку імёнаў, паводле галоваў іхніх, якія рабілі працу служэньня ў Доме ГОСПАДА, ад дваццаці гадоў і вышэй.
Таму, паводле апошніх словаў Давіда, палічаны сыны Левія ад дваццаці гадоў і вышэй,
і ўнесеным у сьпіс з усімі дзецьмі іхнімі, жонкамі іхнімі, і сынамі іхнімі, і дочкамі іхнімі, з усёй царквой — усёй грамадзе, бо яны верна пасьвяціліся на сьвятое [служэньне].
І прызначыў Эзэкія чэргі сьвятароў і лявітаў паводле чэргаў іхніх, кожнага паводле служэньня ягонага, сьвятароў і лявітаў для цэласпаленьняў і для ахвяраў мірных, каб паслугавалі, славілі і хвалілі ў брамах табараў ГОСПАДА.
А гэтыя выйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуву, Аддану, Іммэру, і не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраіля:
«Палічы сыноў Левія паводле дамоў бацькоў іхніх, і паводле сем’яў іхніх, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».
Сыны Мэрары паводле сем’яў іхніх: Махлі і Мушы. Вось гэта сем'і Левія паводле дамоў бацькоў іхніх.
ад трыццаці гадоў і да пяцідзесяці гадоў, усіх, здольных да службы, каб выконвалі работу ў Намёце Спатканьня.
І былі палічаны сем'і сыноў Мэрары паводле сем’яў іхніх і паводле дамоў бацькоў іхніх,
Былі палічаныя ўсе лявіты, якіх палічылі Майсей, і Аарон, і князі Ізраіля паводле сем’яў іхніх і паводле дамоў бацькоў іхніх,
«Гэта [закон] адносна лявітаў: ад дваццаці пяці гадоў і вышэй няхай прыходзяць яны і служаць у Намёце Спатканьня;